ЛАПУШКО
ГОДЫ
ЛЮДИ
ПЕСНИ

Вы шуміце, бярозы

слова: Н. Гилевич
музыка: Э. Ханок

Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Калышыце люляйце свой напеў векавы,
А я лягу прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

А я лягу прылягу край гасцінца старога
Галавой на пагорак на высокі курган.
А стамленныя рукі вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман.

Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю.
А я лягу прылягу край гасцінца старога
Я здарожыўся трохі я хвілінку пасплю.

Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю.
А я лягу прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

Другие песни

РАЗГОВОРЧИКИ